БЕЛ Ł РУС

Двое распаўсюджвальнікаў наркотыкаў затрыманыя ў сталіцы

12.09.2014 / 11:21

У Мінску 10 верасня на вуліцы Шаранговіча падчас аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў былі затрыманыя два непрацуючыя мінчаніны.

Як паведамляе МУС Беларусі, у затрыманых у арандаванай аўтамашыне «Мазда» знойдзена і канфіскавана 108 г парашкападобнага рэчыва з утрыманнем псіхатропаў. Распачата справа за распаўсюджванне наркотыкаў па ч. 3 арт. 328 КК.

Аперацыю па затрыманні наркадылераў праводзілі супрацоўнікі аддзела па наркакантролі і процідзеянні гандлю людзьмі Ленінскага РУУС Мінска, спецпадраздзялення МУС па барацьбе з тэрарызмам «Алмаз» і раённага аддзела дэпартамента аховы МУС.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула