БЕЛ Ł РУС

Актывіста Максіма Вінярскага пасля выхаду з Акрэсціна таемна ўтрымлівалі ў міліцыі на працягу яшчэ шасці гадзін

14.09.2014 / 12:50

Каардынатар «Еўрапейскай Беларусі» Максім Вінярскі аб'явіўся ўчора ўжо апаўночы.

Ён вяртаецца дамоў, паведаміла ў «Фэйсбуку» праваабаронца Юлія Сцяпанава. Паводле яе інфармацыі, на працягу каля шасці гадзін актывіст знаходзіўся ў Савецкім РУУС Мінска, куды яго прывезлі пасля адбыцця адміністрацыйнага арышту ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў (ЦІП).

Пра тое, што Вінярскі знік, стала вядома пасля таго, як сваякі і паплечнікі не змаглі яго сустрэць у ЦІП. Тады з'явілася здагадка, што ён знаходзіцца менавіта ў Савецкім РУУС. Але міліцыя гэта абвяргала, вынікае з інфармацыі ў сацсетках.

Максім Вінярскі быў асуджаны на 15 сутак адміністрацыйнага арышту па абвінавачванні ў непадпарадкаванні супрацоўнікам міліцыі (артыкул 23.4 КаАП). Такое рашэнне 1 верасня вынес суд Савецкага раёна Мінска. Вінярскага затрымалі 29 жніўня на вуліцы Багдановіча па дарозе ў Курапаты, дзе праходзіла штомесячная талака.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула