БЕЛ Ł РУС

Уцякач з Швайцарыі хоча стаць беларускім вяскоўцам

6.12.2007 / 11:25

Nashaniva.com

Беларускай візы ў яго няма, затое ёсьць жыгулі з зборам твораў Леніна.


Уцякач з Швейцарыі, які ўчора на аўтамабілі «Жыгулі» прыехаў з Польшчы ў Брэст, хоча жыць і працаваць у вёсцы.

Высветлілася, што ў не было беларускай візы, але ў салоне машыны ляжаў збор твораў Леніна. 32‑гадовы грамадзянін Швейцарыі цяпер знаходзіцца ў камфартабельным нумары цэнтра часовага размяшчэння мігрантаў і чакае рашэння беларускіх уладаў.

Нагадаем, што сёлета пры спробе нелегальна перайсці з Польшчы ў Беларусь быў затрыманы грамадзянін Францыі, які таксама папрасіў палітычнага прытулку.

Аднак сур’ёзных прычынаў для гэтага ў яго не аказалася, таму француза адправілі туды, адкуль ён прыйшоў, — у Польшчу, паведамляе газета СБ.

via Еўрапейскае радыё для Беларусі

Фота photo.bymedia.net

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула