БЕЛ Ł РУС

БАТЭ вылецеў у Партугалію на матч Лігі чэмпіёнаў

16.09.2014 / 9:59

Nashaniva.com

У сераду, 17 верасня, БАТЭ у чацвёрты раз возьме ўдзел у групавым раўндзе футбольнай Лігі чэмпіёнаў. У Порту «жоўта-сінія» згуляюць з аднайменным клубам (пачатак у 21:45).

фота fcbate.by

Сёння БАТЭ чартарным рэйсам у 9:10 вылецеў у Партугалію, паведамляе сайт беларускага клуба.

Трэнерскі штаб на чале з Аляксандрам Ермаковічам уключыў у выязны спіс 20 гульцоў.

Разам з асноўным складам у Партугалію скіравалася і юніёрская каманда, якая возьме старт у Юніёрскай лізе УЕФА (U-19).

Нагадаем, што праз два тыдні, 30 верасня, БАТЭ згуляе ў Барысаве з «Атлетыкам» з Більбаа.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула