БЕЛ Ł РУС

Хадаркоўскі пра арышт алігарха Еўтушэнкава: Ігар Іванавіч скарыстаўся сітуацыяй

17.09.2014 / 12:11

Nashaniva.com

Былы кіраўнік ЮКАСа Міхаіл Хадаркоўскі па просьбе газеты «Ведомости» пракаментаваў прад'яўленне абвінавачвання па справе «Башнефті» Старшыні савета дырэктараў АФК «Сістэма» Уладзіміру Еўтушэнкаву:

Уладзімір Еўтушэнкаў

«… У мяне асабіста поўнае разуменне, што гэта ўсё той жа Ігар Іванавіч [відаць, маецца на ўвазе Ігар Сечын — старшыня савета дырэктараў кампаніі «Роснефть» — НН], які за 11 гадоў ніколькі не паразумнеў, а стаў, можа быць, яшчэ больш сквапным. Ад гэтай сваёй прагнасці ён проста спыніцца не можа. У яго зусім відавочная праблема - нафтавай кампаніяй ўсё ж такі трэба кіраваць, і кіраваць прафесійна. Але прафесійна кіраваць, на маю думку, ён відавочна не здольны. І, мабыць, у яго пагроза падзення здабычы. А пагрозу падзення здабычы трэба перакрываць. Перакрываць, натуральна, не з пункту гледжання інвестараў, гэта яго не цікавіць, а перакрываць у вачах Уладзіміра Уладзіміравіча Пуціна. А ў вачах Пуціна перакрыць проста — трэба проста паказаць, што здабыча павялічылася, а тое, што яна павялічылася за кошт далучэння «Башнефті», так гэта дэталі.

Але, як мы ведаем, Уладзімір Еўтушэнкаў упёрся, ён не хацеў перадаваць сваю маёмасць на тых умовах, якія яму, відаць, прапаноўвалі. Ну і было вырашана дзейнічаць даўно вядомым метадам. Я думаю, што тут нічога іншага няма — усё вельмі проста і зразумела.

Адзіная праблема, якая мяне рэальна ў дадзеным выпадку турбуе, як грамадзяніна Расеі, - ну, натуральна, акрамя таго, што мне па-чалавечы шкада Уладзіміра, ён усё ж такі чалавек ужо немалады - дык гэта тое, што я бачу ў гэтым поўную страту кіравання з боку прэзідэнта, які проста не бачыць, што робіцца ў яго пад носам. (…)

Справа ЮКАСа ўсё-такі была заснавана хутчэй на грамадска-палітычным канфлікце. Мы схваснуліся з нагоды развіцця карупцыі ў адносінах бізнесу і ўлады. (…) Камерцыйныя інтарэсы тады насілі другасны характар. Ігар Іванавіч тады проста скарыстаўся сітуацыяй. А тут чыста камерцыйны інтарэс — прамое выкарыстанне такой сітуацыі.

Калі ў Еўтушэнкава змогуць адабраць маёмасць на тых умовах, якія задаволяць тых людзей, якія гэтым займаюцца, то тады будзе сцэнар Гусінскага. А калі не, то я баюся, што сітуацыя будзе больш жорсткая. Я ўсё ж такі спадзяюся, што наш прэзідэнт у нейкі момант адарвецца ад сваіх новых заваёў і паглядзіць, што ў краіне робіцца».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула