БЕЛ Ł РУС

Дэпутат Красуцкі патрабуе ад АНТ і Аверкава прабачэньняў

6.12.2007 / 20:35

Nashaniva.com

Незадавальненьне А.Красуцкага выклікаў эфір праграмы «Контуры» ад 2 сьнежня.


Анатоль Красуцкі

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Анатоль Красуцкі патрабуе афіцыйных прабачэнняў ад ЗАТ «Другі нацыянальны канал» (АНТ) і асабіста ад вядучага праграмы «Контуры» Аляксандра Аверкава. Пра гэта парламентарый заявіў 6 снежня на пленарным пасяджэнні ніжняй палаты.

Нездавальненне А.Красуцкага выклікаў эфір праграмы «Контуры» ад 2 снежня, удзел у якім бралі дэпутаты Віктар Марахін і Ірына Аляксанава.

«Звяртаючыся да майго калегі Марахіна, вядучы сказаў, што сумеснае пасяджэнне дзвюх палат парламента і ўрада (адбылося 28 лістапада) нагадвала «размову прафесіяналаў з дылетантамі», — сказаў А.Красуцкі. — У сувязі з гэтым Віктару Марахіну прыйшлося растлумачыць на гэтую бестактоўную, дакладней зневажальную, заўвагу, што ў парламенце працуюць не дылетанты».

А.Красуцкі таксама падкрэсліў:

«Зыходзячы са слоў вядучага, атрымліваецца, што губернатары абласцей, кіраўнікі выканаўчай вертыкалі ўлады, дырэктары прадпрыемстваў, якія прызначаны прэзідэнтам і з’яўляюцца парламентарыямі, — гэта дылетанты. Хочацца спытаць, а хто ж тады кіруе краінай?»

Парламентарый таксама раскрытыкаваў працу канала АНТ, заявіўшы, у прыватнасці, што музычнае шоу «Дзве зоркі» «не цягне нават на заводскую самадзейнасць і апускае культуру нашага грамадства ніжэй ніжэйшай мяжы».

А.Красуцкі прапанаваў даручыць пастаяннай камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі даць ацэнку таму, што адбылося, і запатрабаваць «ад кіраўніцтва АНТ абавязаць вядучага прынесці афіцыйныя прабачэнні абедзвюм палатам парламента».

БелаПАН

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула