БЕЛ Ł РУС

Памёр кіраўнік Расейскага ПЭН-цэнтру

6.12.2007 / 20:46

ул. інф.

Мінулай ноччу на 63-м годзе жыцьця памёр генэральны дырэктар Расейскага ПЭН-цэнтру, паэт, празаік, праваабаронца Аляксандар Ткачэнка.

Ён займаў пасаду гендырэктара Расейскага ПЭН-цэнтру з 1994 г., браў актыўны ўдзел у якасьці праваабаронцы ў шэрагу расейскіх крымінальных справаў з палітычнай афарбоўкай або ў выпадках, калі абвінавачаныя мелі адносіны да літаратуры.

Таксама яго подпіс стаіць пад пратэстамі гэтай пісьменьніцкай арганізацыі супраць зьбіцьця мірных дэманстрацыяў у Беларусі, рэпрэсіяў падчас прэзыдэнцкіх выбараў 2006 г., зьняволеньня Аляксандра Казуліна.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула