БЕЛ Ł РУС

Страты ўкраінскага войска за час АТА могуць складаць 2000 асоб, з расійскага боку загінула сувымерна

20.09.2014 / 09:56

Агульныя страты ўкраінскіх сілавікоў падчас правядзення антытэрарыстычнай аперацыі з сярэдзіны мая могуць скласці каля 2 тыс. чалавек.

Пра гэта паведаміў у эфіры праграмы «Шустэр Live» на «Першым нацыянальным» намеснік кіраўніка Днепрапятроўскай аблдзяржадміністрацыі Святаслаў Алейнік.

«Намі праведзена расследаванне, у выніку якога мы налічылі 1336 судова-медыцынскіх экспертыз загінуўшых, праведзеных у Днепрапятроўскай, Запарожскай, Харкаўскай і Данецкай абласцях», — сказаў ён.

Намеснік кіраўніка Днепрапятроўскай аблдзяржадміністрацыі ўдакладніў, што гаворка ідзе аб асабістым складзе Узброеных сіл Украіны, добраахвотніцкіх батальёнаў і спецбатальёна МУС.

Акрамя таго, па словах Алейніка, пошукавыя групы цяпер праводзяць вышук і збор целаў загінуўшых у раёне Старабешава, Амвросіеўкі, Ілавайска і Савур-Магілы. Паводле яго ацэнак, агульная колькасць сабраных целаў можа дасягнуць 500-600.

Алейнік таксама падкрэсліў, што страты баевікоў і расійскіх вайскоўцаў «не меншыя, а, хутчэй за ўсё, большыя».

Ён таксама не змог назваць колькасць загінуўшых сярод цывільнага насельніцтва, адзначыўшы толькі, што «некаторыя населеныя пункты ў Данецкай і Луганскай абласцях цалкам разбураныя і фактычна спынілі сваё існаванне».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула