БЕЛ Ł РУС

На сахалінскіх вучэннях загінулі трое расійскіх вайскоўцаў: іх змыла хваляй

22.09.2014 / 14:22

Недалёка ад вострава Сахалін ў заліве Аніва ў ходзе вучэнняў «Усход-2014» загінулі трое вайскоўцаў кантрактнай службы.

Паводле заявы прэс-службы Мінабароны Расіі, падчас дэсантавання з карабля на ўзбярэжжа марскі дэсант накрыла хваляй, адна з бронемашын пайшла пад ваду.

Усяго ў машыне знаходзілася 10 чалавек, сем з іх выратаваліся, трое — загінулі.

Камісія Міністэрства абароны працуе на месцы здарэння.

Стратэгічныя камандна-штабныя вучэнні «Усход-2014» стартавалі 19 верасня на Далёкім Усходзе. У іх прымаюць удзел каля 100 тысяч расійскіх вайскоўцаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула