БЕЛ Ł РУС

Токіа адклікаў запрашэнне Пуціну на просьбу амерыканцаў

23.09.2014 / 09:24

AFP

Прэм'ер-міністр Японіі Сіндза Абэ адклікаў запрашэнне прэзідэнту Расіі Уладзіміру Пуціну наведаць краіну гэтай восенню. Як паведамляе агенцтва Kyodo, ЗША звярнуліся да японскага ўрада з просьбай адкласці візіт расійскага лідара. У Токіа палічылі неабходным падтрымаць рашэнне Вашынгтона.

Зрэшты, паводле агенцтва, японскі прэм'ер разлічвае перамовіцца з Пуціным падчас саміту АТЭС, які пройдзе ў лістападзе ў Пекіне. Пры гэтым у Токіа не выключаюць, што афіцыйны візіт будзе перанесены на вясну 2015 г. ці пазней, у залежнасці ад расійска-амерыканскіх адносін.

Афіцыйнага каментара Крамля на адкліканне запрашэння пакуль не паступала.

У верасні Токіа адклаў прыняцце чарговых санкцый супраць Расіі. У японскім урадзе патлумачылі гэта рашэнне жаданнем праназіраць за дзеяннямі Масквы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула