БЕЛ Ł РУС

З васьмі затрыманых у Беларусі гандляроў дзяўчатамі сем вывозілі іх у Расію

24.09.2014 / 8:56

Жыхар Мінскай вобласці разам з саўдзельнікамі спрабаваў вывезці трох беларусак у Расію для занятку прастытуцыяй, паведамляюць у МУС.

Планам зламысніка перашкодзілі аператыўнікі з упраўлення наркакантролю і процідзеяння гандлю людзьмі Берасця. Разам з калегамі з МУС, ГУУС Мінгарвыканкама і байцамі спецпадраздзялення «Алмаз» яны знялі гандляра жывым таварам проста з цягніка ў Мінску.

Затрыманы сышоўся з дзяўчатамі пры дапамозе аднаго з сайтаў знаёмстваў. За іх дастаўку ў Расію ён меў намер атрымаць добры ганарар.

Цяпер зламыснік знаходзіцца ў ізалятары і дае паказанні, у дачыненні да яго распачата крымінальная справа па частцы 1 артыкула 14 і артыкула 171 КК. Гэтыя артыкулы прадугледжваюць пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам да 10 гадоў з канфіскацыяй маёмасці.

Па інфармацыі міліцыі, у 2013 годзе з доказамі злачынства было затрымана 11 так званых трафікёраў, а за 8 месяцаў гэтага года ўжо 8. Прычым сем з іх накіроўваліся ў Расею.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула