Гурт «Бі-2» напісаў песню пра расійска-ўкраінскую вайну «Забралі ў армію» ВІДЭА
Легендарныя расійскія рокеры беларускага паходжання «Бі-2» запісалі кліп на сваю новую песню «Забралі ў армію» з апошняга альбома # 16плюс.
На думку прыхільнікаў калектыву, у кампазіцыі апісваецца вайна паміж некалі брацкімі народамі Украінай і Расіяй. Напрыклад, у песні ёсць радкі «я, признаться, не думал, что может быть так, Кто вчера был мне другом, сегодня мой враг» і «Нам победу над слабым бросают как кость».
Асаблівай увагі заслугоўвае кліп на песню.
«Глядзіце, каментуйце, дзяліцеся ўражаннямі і абмяркоўвайце відэа з сябрамі. І хай яны, то ёсць сябры, заўсёды імі і застаюцца!» — гаворыцца ў апісанні пад відэа, выкладзеным на Youtube 24 верасня.
Фанаты «Бі-2» падзякавалі ім за такую праяву сваёй пазіцыі, аднак зараз асцерагаюцца, што гурт чакае той жа лёс, што і Андрэя Макарэвіча, Дзіяну Арбеніну, Юрыя Шаўчука ды іншых, хто падтрымаў Украіну.