БЕЛ Ł РУС

Украіна плануе да канца верасня завяршыць першы этап работ па стварэнні «Сцяны» з Расіяй

26.09.2014 / 10:2

У мэтах выканання даручэння прэм'ер-міністра Украіны распрацаваны праект Указа прэзідэнта «Аб абазначэння на мясцовасці расійска-ўкраінскай дзяржаўнай мяжы», які прадугледжвае дэмаркацыю дзяржаўнай мяжы з Расійскай Федэрацыяй у аднабаковым парадку.

«3 верасня на пасяджэнні ўрада быў прадстаўлены План дзеянняў «Аднаўленне Украіны». У рамках Плана пачаты праект «Сцяна». Прэм'ер-міністр Арсеній Яцанюк падкрэсліў, што гаворка ідзе аб поўным пераабсталяванні дзяржаўнай мяжы паміж Украінай і Расійскай Федэрацыяй. На рэалізацыю праекта «Сцяна» Урад ужо выдзеліў 100 млн. грн. Пачаты работы па будаўніцтве інжынерных збудаванняў, першы этап работ плануецца завяршыць 30 верасня», - гаворыцца ў паведамленні

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула