БЕЛ Ł РУС

Нядзельная імша ў Ватыкане прайшла ў прысутнасці двух Папаў ФОТАФАКТ

28.09.2014 / 15:03

Ганаровы папа Ёзаф Ратцынгер (Бенедыкт XVI) прысутнічаў на нядзельнай імшы на плошчы Святога Пятра ў Ватыкане.

Кіраўніка Рымска-каталіцкай царквы, што зрокся трону ў лютым 2013 г., сустрэў яго пераемнік Францішак. Ён падзякаваў папярэдніку за прысутнасць на імшы, якая прысвечана дню дзядулі.

«Я дзякую ганароваму Папу за тое, што ён з намі тут сёння. Я заўсёды кажу,

што вельмі рады, што ён жыве на тэрыторыі Ватыкана, бо ён як мудры дзядуля дома», — сказаў Францішак.

У сваёй гаміліі пантыфік яшчэ раз падкрэсліў важнасць сям'і, пераемнасць і згоду пакаленняў, а таксама нагадаў пра будучы Сінод, які спецыяльна скліканы па праблемах сям'і.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула