БЕЛ Ł РУС

Беспрацоўны мінчанін падпаліў бамжа

29.09.2014 / 09:54

48-гадовы мінчанін абліў гаручай вадкасцю і падпаліў 46-гадовага земляка без пэўнага месца жыхарства і роду заняткаў, паведамілі ў Міністэрстве ўнутраных спраў Беларусі.

Выпадак здарыўся на вуліцы 1-й Землямернай у адным з дамоў.

Падазраваны затрыманы, у дачыненні да яго заведзена крымінальная справа па ч.1 арт.14, ч. 2 арт.139 КК Беларусі (замах на забойства). Пацярпелы з тэрмічнымі апёкамі галавы, цела і канечнасцяў дастаўлены ў бальніцу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула