БЕЛ Ł РУС

Расійскі журналіст: Снайперка з Беларусі загінула, яе пахавалі на Савур-Магіле

30.09.2014 / 11:47

Nashaniva.com

Пра гэта напісаў у каментары да відэароліка на YouTube журналіст газеты «Комсомольская правда» Аляксандр Панамароў.

Паводле яго слоў, беларуска Наталля Красоўская з Барысава, якая ваявала ў шэрагах баевікоў, загінула ў сярэдзіне верасня. У суботу, 27 верасня, яе пахавалі на кургане Савур-Магіла ў Данецкай вобласці.

Нагадаем, у жніўні з'яўлялася інфармацыя, што Наталля Красоўская загінула падчас штурму Яленаўкі на поўдзень ад Данецка. Адзіным доказам былі фотаздымкі загінулай, якія зрабілі ўкраінскія сілавікі. Аднак дакументаў не было знойдзена. Неўзабаве жанчына, падобная да Красоўскай, запісала відэаролік, у якім заявіла, што яна жывая і не хоча больш насіць на сваёй уніформе беларускі дзяржаўны сцяг, бо беларусы падтрымліваюць украінцаў, а не сепаратыстаў. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула