БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка запатрабаваў у Банка развіцця больш жорстка ставіцца да спагнання пратэрмінаваных крэдытаў

2.10.2014 / 15:18

Такую задачу ён паставіў сёння, прымаючы з дакладам старшыню праўлення ААТ «Банк развіцця Рэспублікі Беларусь» Сяргея Румаса.

Кіраўнік дзяржавы крытыкаваў пагадняльніцкую пазіцыю Банка развіцця па спагнанні праблемных даўгоў і запатрабаваў працаваць не толькі з пазычальнікамі, якія дапускаюць пратэрмінаваныя даўгі, у асноўным гэта сельгаспрадпрыемствы, але і з аблвыканкамамі.

«Мы дамаўляліся, што ў банку ніякай дабрачыннасці быць не павінна. Банк павінен функцыянаваць на жорсткіх умовах і падтрымліваць толькі тыя праекты, якія будуць акупляцца, пры гэтым пажадана ў кароткатэрміновай перспектыве», - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Лукашэнка быў праінфармаваны аб выніках работы Банка развіцця за 9 месяцаў гэтага года, крыніцах прыцягнення рэсурсаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула