БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка пра беларускі футбол: Апроч апошняй перамогі БАТЭ, няма на што глядзець

2.10.2014 / 15:34

Аляксандр Лукашэнка лічыць, што Беларускай федэрацыі футбола варта звярнуць сур'ёзную ўвагу на гульню нацыянальнай зборнай.

Такое меркаванне кіраўнік дзяржавы выказаў сёння, прымаючы з дакладам старшыню БФФ Сяргея Румаса.

«Калі казаць шчыра, акрамя апошняй гульні БАТЭ, няма на што глядзець і няма чаму радавацца, асабліва зборнай», — сказаў ён.

«Трэба сур'ёзную ўвагу звярнуць на нашу нацыянальную зборную, бо гэта вельмі дрэнны сігнал як для кіраўніка федэрацыі, так і для федэрацыі ў цэлым», — дадаў кіраўнік дзяржавы.

«Што тычыцца апошняй гульні БАТЭ, то тут таксама асобна няма на нешта спадзявацца. Малайцы, хоць класам саступаюць, так перабегалі і не далі магчымасці гуляць іспанцам. Але вынік ёсць», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула