БЕЛ Ł РУС

І тыдня не прайшло: Павел Вінаградаў зноў затрыманы і яго зноў будуць судзіць

2.10.2014 / 22:11

nn.by

Фота зроблена год таму, Паўла пасля 15-суткавага арышту сустракае жонка Святлана, фота Ірыны Арахоўскай.

Пра гэта ў Facebook паведаміла жонка Паўла Святлана.

Яна напісала каля 17:00-18:00: «Сёння чацвер. Вы ўжо здагадваецеся, так? Павел пайшоў адзначацца [у міліцыю, ён пад прэвентыўным наглядам — НН], патэлефанаваў і сказаў, што там нейкі дзіўны кіпіш, сувязі з ім няма ўжо каля гадзіны».

Каля 21:00 Святлана ўдакладніла, што муж затрыманы за адміністрацыйнае правапарушэнне, а ў пятніцу — суд у Маскоўскім раёне.

***

26-гадовы Павел Вінаградаў — адзін з фігурантаў крымінальнай справы аб масавых беспарадках у Мінску 19 снежня 2010 года, быў асуджаны на чатыры гады калоніі ўзмоцненага рэжыму, вызвалены ў верасні 2011 г. на падставе ўказа Лукашэнкі аб памілаванні. Як мінімум да 25 кастрычніка будзе знаходзіцца пад прэвентыўным наглядам.

За тры гады Павел неаднаразова затрымліваўся і атрымоўваў адміністрацыйныя суткі. Апошні раз быў затрыманы 11 верасня і асуджаны на 15 сутак, на волю выйшаў 26 верасня.

Усяго на Паўла было заведзена 17 адміністрацыйных справаў, а колькасць сутак, праведзеных за кратамі, налічвае больш за сотню.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула