БЕЛ Ł РУС

Бразілія: будзе другі тур

6.10.2014 / 7:24

Па дадзеных падліку больш за 99% галасоў, дзеючы прэзідэнт Бразіліі Дылма Русеф набрала найбольшую колькасць галасоў на прэзідэнцкіх выбарах, аднак канчатковы пераможца вызначыцца ў другім туры.

Русеф атрымала больш за 41% галасоў, а яе супернікам па другому туру стане правацэнтрысцкі кандыдат Эсіа Невес, які атрымаў амаль 34% галасоў.

Трэцяе месца займае вядомы эколаг Марына Сілва, якая атрымала 21,14%.

У галасаванні прынялі ўдзел больш за 142 мільёнаў чалавек.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула