БЕЛ Ł РУС

У Оршы пры затрыманні застрэлілі нападніка

6.10.2014 / 9:24

КМ

Адзін міліцыянт атрымаў нажавыя раненні.

Як адзначылі ў УУС Віцебскага аблвыканкама, здарэнне адбылося 2 кастрычніка. У 21.45 у міліцыю паведамілі пра спробу мужчыны з нажом трапіць у кватэру да былой жонкі.

Калі да названага дома пад’ехаў участковы з нарадам міліцыі, мужчына яшчэ знаходзіўся ў пад’ездзе. Здавацца адмовіўся і спрабаваў пырнуць міліцыянтаў.

Яго заблакавалі паміж паверхамі і паспрабавалі затрымаць. Але той кінуўся з нажом на міліцыянта і параніў яго ў грудзі і галаву. У адказ была выкарыстана табельная зброя. Мужчына сканаў на руках у медыкаў з «хуткай дапамогі».

Адзін супрацоўнік міліцыі быў шпіталізаваны.

Загінулы, 1973 года нараджэння, пражываў у Оршы з бацькамі. З 2000 года знаходзіўся на ўліку ў псіханеўралагічным дыспансэры. Не працаваў.

 

 

 

 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула