БЕЛ Ł РУС

Нобелеўская прэмія па медыцыне прысуджана за адкрыццё ўнутранага GPS

6.10.2014 / 12:41

nn.by

на фота Май-Брыт і Эдвард Мозэр

Лаўрэатамі Нобелеўскай прэміі ў галіне фізіялогіі і медыцыны 2014 названы Джон О'Кіф, і нарвежскія вучоныя жонка і муж Май-Брыт і Эдвард Мозэр.

Пра гэта аб'явіў сёння Нобелеўскі камітэт, паведамляе сайт Нобелеўскай прэміі. Прэмія будзе ўручана за даследаванні клетачнай біялогіі галаўнога мозгу — за вывучэнне нейрафізіялагічных механізмаў арыентацыі ў прасторы (унутранае GPS).

У аўторак назавуць лаўрэата прэміі ў галіне фізікі, у сераду — хіміі, у чацвер — літаратуры, а ў пятніцу стане вядома, хто атрымае Нобелеўскую прэмію міру. У наступны панядзелак — у галіне эканомікі.

Нобелеўскую прэмію заснаваў шведскі інжынер і прадпрымальнік Альфрэд Нобель, завяшчаўшы на выплату прэмій велізарную маёмасць, якую яму прынесла, галоўным чынам, вынаходніцтва дынаміту.

Лаўрэаты атрымаюць па восем мільёнаў шведскіх крон — амаль 1,11 мільёна даляраў. Цырымонія ўручэння ўзнагарод традыцыйна адбудзецца пазней — у снежні. Яна пройдзе ў Стакгольме і Осла.

З 1901 да 2013 года прэмію атрымалі 876 чалавек і арганізацый. Кожны пераможца атрымлівае медаль, дыплом і грашовую ўзнагароду.

Кандыдатаў вылучаюць акадэмікі, універсітэцкія прафесары, навукоўцы, папярэднія нобелеўскія лаўрэаты, парламентарыі і грамадскія арганізацыі. Нобелеўскі камітэт не выдае імёнаў кандыдатаў — гэта могуць зрабіць толькі яны самі або тыя, хто іх намінаваў, паведамляе Бі-Бі-Сі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула