БЕЛ Ł РУС

«Уралкалій» за 9 месяцаў павялічыў вытворчасць на 27,8%

6.10.2014 / 12:24

Nashaniva.com

ria.ru

ААТ «Уралкалій», найбуйнейшы сусветны вытворца калійных угнаенняў, па выніках студзеня — верасня павялічыў вытворчасць на 27,8% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года — да 9,2 мільёна тон, піша ria.ru са спасылкай на паведамленне кампаніі.

Па выніках трэцяга квартала выпуск хлорыстага калія вырас на 18,5%, склаўшы 3,2 мільёна тон.

«Уралкалій» і «Беларуськалій» з 2005 года па 2013-ы прадавалі калійныя ўгнаенні праз сумеснае ЗАТ «Беларуская калійная кампанія», якое было створана на парытэтных пачатках.

У канцы ліпеня мінулага года здарыўся беларуска-расійскі калійны канфлікт пасля таго, як «Уралкалій» аб'явіў аб спыненні продажу праз БКК. Абодва бакі абвінавачвалі адзін аднаго у няўзгодненым прадажы ў абыход БКК.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула