БЕЛ Ł РУС

Прэмія Гедройца: Хадановіча, Акудовіча і Пятровіча больш у журы не будзе

6.10.2014 / 15:15

Nashaniva.com

Аксакал літаратурнага працэсу Валянцін Акудовіч зараз будзе выбіраць суддзяў.

У працэдуры прысуджэння Прэміі імя Ежы Гедройца плануецца шэраг зменаў. Галоўнае новаўвядзенне ў тым, што журы зараз будзе вызначацца спецыяльным камітэтам, у які ўвойдуць старшыня Беларускага ПЭН-цэнтра, старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў, а таксама асоба, якую яны выбралі з сяброў журы мінулых гадоў. Сябры камітэта не змогуць абірацца ў журы.

Такім чынам, старшыня ПЭНа Андрэй Хадановіч, старшыня СБП Барыс Пятровіч, а таксама Валянцін Акудовіч, якога выбралі ў камітэт, дакладна не ўвойдуць у журы 2015 года.

Склад журы будзе вядомы на пачатку лістапада. Дарэчы, кожны ахвочы можа пакідаць прапановы наконт таго, каго ён жадае бачыць сярод сябраў журы. Гэтыя кандыдатуры таксама будуць разгледжаныя камітэтам. Прапановы можна пакінуць на старонцы ПЭНа ў Facebook, Укантакце, даслаць на e-mail: info@pen-centre.by.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула