БЕЛ Ł РУС

На сайце Астрахані вывесілі паведамленне аб аддзяленні вобласці ад Расіі, падпісанае Гіркіным-Стралковым

7.10.2014 / 08:05

Ноччу 7 кастрычніка на афіцыйным сайце Думы Астраханскай вобласці невядомыя размясцілі паведамленне нібыта ад імя кіраўніцтва рэгіёну з сепаратысцкімі заклікамі.

Зварот «надзвычайнага камітэта» невядомыя падпісалі імёнамі кіраўніка Астраханскай вобласці Аляксандра Жылкіна, старшыні абласной думы Аляксандра Клыканава, начальніка УФСБ Юрыя Серышава і палявога камандзіра Ігара Гіркіна (Стралкова).

У іх заяве, размешчанай на афіцыйным сайце Думы Астраханскай вобласці, у прыватнасці гаворыцца аб стварэнні нейкай «Ніжне-Волжскай Народнай рэспублікі».

Можна меркаваць, што гэта жарт хакераў, якія ўзламалі сайт і якія размясцілі гэты тэкст.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула