БЕЛ Ł РУС

Tut.by: ДДТ прыедзе ў Мінск пасля пяцігадовага перапынку

7.10.2014 / 09:39

Nashaniva.com

Tut.by паведамляе, што з'явілася інфармацыя, што ў лютым 2015 г. чакаецца тур па Беларусі расійскага гурту ДДТ (Віцебск, Гомель, Брэст і Мінск), называюцца нават чатыры даты - 18, 20, 22 і 24 лютага.

Праўда, ёсць верагоднасць зрушэння гастрольнага графіка на два дні наперад (гэта значыць канцэрты пройдуць з 20 па 26 лютага 2015 года).

Праўда, на афіцыйным сайце гурту інфармацыя пра тур у Беларусі адсутнічае.

Апошні раз ДДТ выступаў у Беларусі ў лістападзе 2009 г.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула