Рух транспарту ў Мінску 8—10 кастрычніка будзе абмежаваны: саміт кіраўнікоў СНД
C 8 па 10 кастрычніка ў сувязі з афіцыйным візітам кіраўніка Туркменістана і пасяджэннем кіраўнікоў дзяржаў СНД і Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета часова будзе абмяжоўвацца рух у Мінску на момант праходжання транспарту афіцыйных дэлегацый.
Аб гэта паведамляе сталічная Дзяржаўтаінспекцыя.
«Сталічная Дзяржаўтаінспекцыя рэкамендуе кіроўцам па магчымасці ўстрымацца ад выкарыстання асабістага аўтатранспарту і скарыстацца паслугамі грамадскага», — адзначылі ў ДАІ. Іншых падрабязнасцей з нагоды планаваных абмежаванняў у ДАІ не паведамляюць.