БЕЛ Ł РУС

У М'янме амніставалі 3 073 зняволеных

7.10.2014 / 10:06

Nashaniva.com

Улады М'янмы амніставалі 7 кастрычніка 3073 зняволеных. Як паведаміла міністэрства інфармацыі краіны, адпаведны ўказ падпісаў прэзідэнт рэспублікі Тэйн Сэйн.

Сярод амніставаных — 58 замежнікаў, больш за 10 палітвязняў, а таксама былыя афіцэры разведкі, піша Tass.

У 2011 годзе ў М'янме на змену ваеннаму рэжыму прыйшоў новы цывільны ўрад, сфармаваны па выніках праведзеных 7 лістапада 2010 першых у найноўшай гісторыі краіны парламенцкіх выбараў. Новыя ўлады паслядоўна праводзяць пераўтварэнні, накіраваныя на дэмакратызацыю грамадства і пашырэнне міжнародных кантактаў краіны, якая доўгі час знаходзілася фактычна ў ізаляцыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула