БЕЛ Ł РУС

У Баранавічах участковы параніў хуліганаў, якія напалі на яго

7.10.2014 / 10:16

Nashaniva.com

У мінулую пятніцу, 3 кастрычніка, у пасёлку Жамчужны пад Баранавічамі ўчастковы інспектар ужыў зброю, каб спыніць хуліганаў, якія напалі на яго.

Як распавялі TUT.BY у Баранавіцкім РАУС, канфлікт разгарэўся з-за таго, што ўчастковы зрабіў заўвагу двум жыхарам пасёлка, якія распівалі спіртныя напоі на дзіцячай пляцоўцы.

Участковы папрасіў парушальнікаў разысціся па дамах, інакш ён будзе вымушаны затрымаць іх.

У адказ яны пачалі хаміць участковаму, накінуліся на яго, спрабавалі ўдарыць.

Міліцыянт быў вымушаны дастаць зброю і зрабіць два папераджальныя стрэлы ў зямлю, а затым на паражэнне.

Як паведамілі ў РАУС, парушальнікі атрымалі раненні ў сцёгны і былі шпіталізаваныя. Супраць іх заведзена крымінальная справа. Дзеянні супрацоўніка міліцыі названы правамернымі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула