БЕЛ Ł РУС

Расія пачынае вучэнні з «Топалем» у Паволжы

7.10.2014 / 10:45

Ракетныя войскі стратэгічнага прызначэння (РВСП) прыступілі да вучэнняў, у якіх задзейнічаны рухомы грунтавы ракетны комплекс «Топаль», паведаміў прадстаўнік РВСН палкоўнік Ігар Ягораў.

«У РВСН пачалося камандна-штабное вучэнне з Іашкар-Алінскай ракетнай дывізіяй, якое будзе доўжыцца да 11 кастрычніка», — падкрэсліў палкоўнік.

У паволжскіх манеўрах занятыя 200 адзінак тэхнікі і не менш за 2000 вайскоўцаў.

Для ракетных войскаў бягучае вучэнне — другое за кастрычнік, дзе прымяняецца «Топаль».

Раней камандаванне НАТА выказала заклапочанасць у сувязі з актывізацыяй ваенных манеўраў у Расіі на фоне канфлікту на ўсходзе Украіны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула