БЕЛ Ł РУС

Зюганаў параўнаў візіт пасла ЗША ў Яраслаўль з белагвардзейскім паўстаннем

7.10.2014 / 11:08

Лідар расійскіх камуністаў Генадзь Зюганаў параўнаў візіт новага пасла ЗША Джона Тэфта ў Яраслаўскі універсітэт з белагвардзейскім паўстаннем 1918 года.

Пра гэта ён заявіў з думскай трыбуны ў аўторак 7 кастрычніка.

«Новы пасол ЗША, не паспеўшы прыехаць да нас у краіну, ужо правёў рабочую сустрэчу ў дзяржаўным універсітэце ў Яраслаўлі», — заявіў Зюганаў. «Амерыканцы добра памятаюць, з чаго пачалася гэтая спроба задушыць савецкую ўладу, і ўжо рыхтуюць жоўтую, аранжавую рэвалюцыю», — дадаў ён, нагадаўшы, што Тэфт раней працаваў ва Украіне.

На думку Зюганава, сустрэчу Тэфта з яраслаўскімі студэнтамі можна параўнаць з яраслаўскім паўстаннем ў ліпені 1918 года. Тады бальшавіцкія ўзброеныя фармаванні знішчылі каля 600 чалавек з Саюза абароны Радзімы і Свабоды.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула