БЕЛ Ł РУС

У Віцебскай друкарні адмовіліся рабіць сшыткі, прысвечаныя Бітве пад Оршай

7.10.2014 / 11:47

Nashaniva.com

У Віцебскай абласной друкарні адмовіліся выконваць замову на выпуск сшыткаў на 48 лістоў, аформленых да 500-гадовага юбілею бітвы пад Оршай.

Намеснік дырэктара друкарні патлумачыў адмову наступнымі прычынамі: «У нас саюз з Расеяй, 2) вы хочаце як ва Украіне? 3) А якое Беларусь мае дачыненне да ВКЛ, 4) А чаму вы не зрабілі нармальныя сшыткі пра Вялікую Айчынную вайну. Мы не будзем браць ваш заказ. Мы клапоцімся, каб у вас не было праблем. У вас жа ёсць дзеці. І ў мяне. І наогул друкуйце ў Смаленску», — піша ў сваім Facebook ініцыятар выпуску сшыткаў Уладзімір Рамановіч.

Як ён паведаміў карэспандэнту НН, у аддзеле ідэалогіі Віцебскага аблвыканкаму, куды ініцыятары прыйшлі шукаць праўды, не супраць выпуску сшыткаў да юбілею бітвы пад Оршай. «Супрацоўнік аддзела ідэалогіі параіў нам дадаць інфармацыю пра бітву і выказаў меркаванне, што тады друкарня не будзе супраць», — адзначыў У.Рамановіч.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула