БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка і Пуцін абмеркавалі будучыя саміты ў Мінску і падатковы манеўр

7.10.2014 / 12:38

Nashaniva.com

Адбылася тэлефонная размова Аляксандра Лукашэнкі з Уладзімірам Пуціным, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Аляксандр Лукашэнка запрасіў Уладзіміра Пуціна прыняць удзел у маючых адбыцца ў Мінску пасяджэннях Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД і Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў. Кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі парадак дня самітаў, у тым ліку пытанне пашырэння Еўразійскай эканамічнай саюза за кошт далучэння да яго Арменіі.

Адной з тэмаў размовы сталі адносіны Расіі і Беларусі ў гандлёва-эканамічнай сферы і ўплыў расійскага падатковага манеўру на фарміраванне бюджэту Беларусі.

Аляксандр Лукашэнка таксама цёпла павіншаваў Уладзіміра Пуціна з днём нараджэння.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула