БЕЛ Ł РУС

Нобелеўская прэмія па фізіцы будзе ўручана за святлодыёдныя лямпы

7.10.2014 / 12:59

nn.by

Лаўрэатамі Нобелеўскай прэміі ў галіне фізікі ў 2014 годзе сталі Ісаму Акасака, Хірошы Амана, Судзі Накамура, паведамляе сайт Нобелеўскага камітэта.

Яны будуць узнагароджаныя «за вынаходніцтва эфектыўных блакітных святлодыёдаў для яркіх і энергазберагальных крыніц белага святла».

Ісаму Акасакі і Хірошы Амана — супрацоўнікі Універсітэта ў Нагоі, Сюдзі Накамура — універсітэта Каліфорніі ў Санта-Барбары (ЗША).

У сераду будзе названы лаўрэат па хіміі, у чацвер — па літаратуры, у пятніцу — прэміі міру, у наступны панядзелак — па эканоміцы.

Нагадаем, што ў панядзелак лаўрэатамі Нобелеўскай прэміі ў галіне фізіялогіі і медыцыны сталі Джон О'Кіф, і нарвежскія вучоныя жонка і муж Май-Брыт і Эдвард Мозэр. Прэмія будзе ім уручана за даследаванні клетачнай біялогіі галаўнога мозгу — за вывучэнне нейрафізіялагічных механізмаў арыентацыі ў прасторы (г.зв. унутранае GPS).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула