БЕЛ Ł РУС

У Беларусь прыбывае прэзідэнт Туркменістана

7.10.2014 / 14:55

8 кастрычніка ў Мінск з афіцыйным візітам прыбывае ўрадавая дэлегацыя Туркменістана на чале з прэзідэнтам Гурбангулы Бердымухамедавым, паведаміла прэс-служба МЗС Беларусі. 

Падчас афіцыйнага візіту Бердымухамедаў таксама возьме ўдзел у пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД, якое пройдзе ў Мінску 10 кастрычніка. 

Праграма афіцыйнага візіту Гурбангулы Бердымухамедава ў Беларусь пакуль не абнародаваная. 

57-гадовы Бердымухамедаў — другі прэзідэнт Туркменістана. Вышэйшую дзяржаўную пасаду займае з лютага 2007 года. Апошні раз Бердымухамедаў наведваў Беларусь з афіцыйным візітам у красавіку 2012 года. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула