Гродзенскі журналіст Андрэй Мялешка аштрафаваны на 5,25 млн рублёў
Гродзенскі раённы суд 7 кастрычніка прызнаў незалежнага журналіста Андрэя Мялешку вінаватым у парушэнні ч. 2 арт. 22.9 КоАП (незаконны выраб і распаўсюджванне інфармацыйнай прадукцыі) і аштрафаваў яго на 35 базавых велічынь (5 млн. 250 тыс. рублёў).
Гэта ўжо другая за год адміністрацыйная справа ў дачыненні да Мялешкі па гэтым артыкуле. У чэрвені суд Кастрычніцкага раёна Гродна пакараў яго штрафам у 4,5 мільёна рублёў за матэрыял, падрыхтаваны для «Радыё Рацыя» (польская радыёстанцыя, якая вяшчае на Беларусь).