БЕЛ Ł РУС

Цімашэнцы не хапіла аднаго голасу да прэм’ерства

11.12.2007 / 20:16

Nashaniva.com

Падчас перагаласаваньня не спрацавала картка аднаго з дэпутатаў, а картку сьпікера Арсеня Яцанюка вырваў дэпутат ад Партыі рэгіёнаў.

«За» прагаласавалі 225 дэпутатаў. Пры тым пад час галасаваньня за Цімашэнку, паводле сьцьверджаньняў дэпутатаў ад Блоку Юліі Цімашэнкі і Нашай Украіны — Народнай Самаабароны, не спрацавалі дзьве карткі для галасаваньня.

А падчас перагаласаваньня — не спрацавала картка аднаго з дэпутатаў, а картку сьпікера Арсеня Яцанюка вырваў дэпутат ад Партыі рэгіёнаў Уладзіслаў Лук’янаў.

Ня бралі ўдзелу ў галасаваньні тры фракцыі ‑‑ Партыі рэгіёнаў, Камуністычнай партыі і Блоку Літвіна.

Перагаласаваньне па ейнай кандыдатуры пройдзе заўтра.

Паводле ўкраінскай службы Радыё Свабода

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула