БЕЛ Ł РУС

Абаронца данецкага аэрапорта: Уранку прыязджае бульдозер, капае яму і зграбае туды трупы

10.10.2014 / 21:07

«КП ва Украіне» паразмаўляла з адным з тых, каго за бясстрашнасць ворагі называюць «кібаргамі».

«Лезлі, як зомбі»

У мірным жыцці 26-гадовы харкаўчанін Аляксандр Сяргееў працаваў на ракетна-касмічным прадпрыемстве. У войску Саша не служыў, але як толькі абвясцілі мабілізацыю, сам прыйшоў у райваенкамат. Было гэта яшчэ ў сакавіку. У зону АТА Аляксандра адправілі летам у складзе 93-й Харкаўскай асобнай механізаванай брыгады. У Данецкам аэрапорце кулямётчык Сяргееў быў два месяцы, пасля ранення ляжаў у Днепрапятроўскам шпіталі, да канца наступнага тыдня ў Сашы адпачынак, потым — зноў у Данецк.

У Данецкам аэрапорце кулямётчык Сяргееў быў два месяцы. 

У войску Саша не служыў, але як толькі пачалася мабілізацыя — пайшоў у ваенкамат.

Усё, што засталося ад д'юці фры.

Замест вады салдаты мылі галаву каньяком па 900 еўра.

Да мянушкі «кібарг» Саша ставіцца паблажліва, аджартоўваецца, маўляў, у мяне яшчэ дзве запасныя галавы ёсць.

«Мае бацькі да гэтага часу не ведаюць, дзе я быў, яны думаюць, што пад Кіевам служу, — прызнаецца Аляксандр. — Напэўна, яны мяне зразумеюць, калі ўсё высветліцца. Жонка, вядома, у курсе. У нас трохгадовая дачка».

У канцы ліпеня яго падраздзяленне змяніла у данецкім аэрапорце дэсантнікаў, прызваных яшчэ ў сакавіку. Спачатку з забеспячэннем усё было нармальна: ежу, боепрыпасы, ваду вазілі калонамі. Перабоі пачаліся, калі ўкраінскія пазіцыі сталі штодня абстрэльваць з мінамётаў, артылерыі і «Градаў». Пазней пайшла варожая пяхота.

«Яны тупа лезлі на нас, як зомбі нейкія, — успамінае Cаша. — Рухаецца, скажам, па полі 60 чалавек: хто паўзе, хто ў поўны рост, а іх расстрэльваюць са стралковай і цяжкай зброі. Прыязджаюць на танку, пастраляюць і вылазяць пакурыць проста на поле бою. З гранатамётаў іх расстрэльвалі. Раніцай прыязджае бульдозер, капае яму і зграбае туды трупы разам са зброяй. Па маіх падліках, тысячы паўтары нападнікаў было забіта яшчэ тады, калі ў нас страт не было. Лезлі, як зомбі, — наркаманы, крымінальнікі ўсё ў татуіроўках, найміты… Яны, відаць, нават не разумеюць, што змагаюцца з рэгулярнай украінскай арміяй».

«Вежа кіравання палётамі ўжо гойдаецца на ветры»

Зброі, па словах Аляксандра, у суперніка навалам: розны калібр і розная якасць — уся расійская. Пры жаданні можна знайсці што заўгодна і колькі заўгодна. Чым і карысталіся ўкраінскія ваенныя.

«Я выкарыстаў для свайго РПК-74 трафейныя патроны калібра 5,45 з тытанавым стрыжнем. Прабівае бронекамізэльку чацвёртага класа, — распавядае баец. — Калі ў цябе кулямёт, адчуваеш яго сілу і зараджаешся яго энергіяй. Быў бы аўтамат, мяне б ужо, напэўна, не было. Хоць урукапашную таксама хадзіць даводзілася».

У ходзе жорсткіх баёў інфраструктуру аэрапорта цалкам разбурылі, вежа аэрапорта (Цэнтр кіравання палётамі), па словах Аляксандра, ужо гойдаецца на ветры. Пры гэтым узлётна-пасадачная паласа заставалася адносна ацалелай. На думку ваенных, для ворага гэты аб'ект важны магчымасцю дастаўляць у эпіцэнтр супрацьстаяння на Данбасе ўзбраенне, тэхніку і жывую сілу.

Мыліся каньяком з д'юці-фры

У зоне баявых дзеянняў у Аляксандра Сяргеева быў «сухі закон». Яшчэ па дарозе на вайну ён паабяцаў таварышу не ўжываць спіртнога, каб не падвесці яго ў самы адказны момант. Вытрымаў. Хоць спакусы былі.

«Калі мы туды прыехалі, то ўбачылі велізарныя склады «д'юці фры» з гарэлкай, каньякамі, вінамі і шампанскім, — усміхаецца «кібарг-». - Вады не было, таму галіўся і мыў галаву элітным каньяком коштам 900 еўра. Адчуваў сябе арыстакратам завоблачнай вышыні».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула