БЕЛ Ł РУС

Сяргей Крывец: Дзякуй заўзятарам за матч з Украінай, было шумна і здорава

12.10.2014 / 11:59

Паўабаронца зборнай Беларусі Сяргей Крывец падзякаваў заўзятарам за падтрымку на матчы з Украінай.

«Калі знаходзішся на полі, асабліва не прыслухоўваешся да слоў, якія скандуюць заўзятары. Але было чуваць, што заўзелі гучна. І градус падтрымкі нас сур'ёзна прыспешваў. На матчы з украінцамі на трыбунах было каля дзесяці тысяч гледачоў. Спадзяюся, на паядынак са славакамі прыйдзе яшчэ больш заўзятараў. Хачу падзякаваць заўзятарам за падтрымку ў матчы з Украінай. Не чуў, якія канкрэтна былі крычалкі, але атрымалася вельмі шумна і здорава», — сказаў футбаліст на прэс-канферэнцыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула