БЕЛ Ł РУС

Брытанскі крымінальнік аддаў сваю нырку хворай жанчыне

13.10.2014 / 09:52

Ён прачытаў у газеце пра цяжкі стан пацыенткі і вырашыў дапамагчы.

Уэслі Джойс адседзеў ў турме чатыры гады за напад з прымяненнем гвалту. Ён ахвяраваў сваю нырку хворай Салі-Эн Грэйнджэр, бо хацеў «аддаць пазыку грамадству».

Як распавяла сама пацыентка, якой перасадзілі донарскі орган, яна не мае словаў, каб апісаць удзячнасць, якую адчувае да Джойса.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула