БЕЛ Ł РУС

Новы губернатар Данецка трапіў пад абстрэл

13.10.2014 / 10:41

Новы губернатар Данецка Аляксандр Кіхтэнка распавёў сёння, 13 кастрычніка, што трапіў пад абстрэл.

«Я паўдня правёў у Дэбальцава — гэта самая гарачая кропка канфлікту, і на сабе пераканаўся, як выконваюцца ўмовы спынення агню. Мы 1,5 гадзіны знаходзіліся пад абстрэламі мінамётаў», - распавёў Кіхтэнка.

Новы губернатар таксама распавёў, што ў яго ёсць дзесяць дзён для прадастаўлення плана па ўрэгуляванні сітуацыі прэзідэнту Пятру Парашэнку. Кіхтэнка сказаў, што знаёмы з сітуацыяй у рэгіёне, бо асабіста быў у Данбасе ў якасці камандуючага ўнутранымі войскамі.

Папярэдні губернатар Данецка Сяргей Тарута быў адпраўлены ў адстаўку 10 кастрычніка. Ён займаў сваю пасаду з 2 сакавіка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула