БЕЛ Ł РУС

Пад Лагойскам п'яны нацкаваў аўчарку на міліцыю

13.10.2014 / 12:45

Страляць у сабаку прыйшлося супрацоўнікам міліцыі ў Лагойскім раёне. 

Як паведамілі ва УУС Мінскага аблвыканкама, 10 кастрычніка ў Лагойскі РАУС звярнулася жыхарка вёскі Літвінкава. Пенсіянерка расказала, што яе 53-гадовы сусед, мінчанін, у нецвярозым стане наладзіў скандал і пагражае расправай. 

На супрацоўнікаў Лагойскага РАУС, якія прыбылі на выклік, мужчына нацкаваў каўказскую аўчарку. У наяўнай сітуацыі супрацоўнікам міліцыі прыйшлося выкарыстаць табельную зброю. Сабака быў абясшкоджаны адным выстралам.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула