БЕЛ Ł РУС

Экс-прэзыдэнт Пэру атрымаў шэсьць гадоў турмы

12.12.2007 / 16:06

Nashaniva.com

Фухіморы абвінавачваюць таксама ў тым, што ён падчас прэзыдэнцтва аддаваў загады пра забойствы і выкраданьні.

Былы прэзыдэнт Пэру Альбэрт Фухіморы асуджаны на шэсьць гадоў турмы за злоўжываньне ўладай.

Фухіморы прызналі вінаватым ў тым, што загадаў свайму памочніку выкрасьці з дому кіраўніка службы выведкі дакумэнты, які сьведчылі пра карупцыю ва ўрадзе.

Адначасова працягваецца суд па абвінавачаньні Фухіморы ў тым, што ён падчас прэзыдэнцтва ў 1990‑2000 гадах аддаваў загады пра забойствы і выкраданьні, калі ішла барацьба зь левымі паўстанцамі. Тады загінулі 25 чалавек.

Радио Свобода

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула