Ісландыя сенсацыйна перамагла Галандыю — 2:0
У матчы адборачнага турніру Еўра-2016 зборная Ісландыі перамагла на сваім полі бронзавых прызёраў чэмпіянату свету каманду Галандыі з лікам 2:0.
Два мячы ў першым тайме забіў паўабаронца «Суонсі» Гільфі Сігурдсан.
Ісландыя пасля трох тураў разам з чэхамі лідзіруюць у групе А, у іх па 9 балаў.
Ісландыя, Чэхія — 9, Галандыя — 3, Латвія — 2, Казахстан, Турцыя — 1.