Капітан шведскага футбольнага клуба памёр ад раку мозгу ва ўзросце 33 гадоў
Капітан футбольнага клуба клуба вышэйшай лігі Швецыі «Бромапойкарна» Понтус Сегерстрэм 13 кастрычніка памёр ад раку галаўнога мозгу.
Злаякасная пухліна была дыягнаставана ў 33-гадовага футбаліста 11 жніўня, пасля таго як ён паскардзіўся на галаўныя болі.
Апошні раз на поле Сегерстрэм выходзіў 31 ліпеня ў матчы 3-га адборачнага раўнду Лігі Еўропы супраць «Тарына» (0:3).
«Для нас гэта вялікая трагедыя. Сегерстрэма ўсе паважалі. Два месяцы таму ён выглядаў здаровым, а цяпер яго ўжо няма», — падкрэсліў прэзідэнт «Бромапойкарна» Ола Данхард.