Джулія Робертс зноў цяжарная
Вядомая галівудская актрыса Джулія Робертс цяжарная чацвёртым дзіцем.
Нядаўна 46-гадовую актрысу папарацы сфатаграфавалі на шопінгу ў Малібу. Адзенне Джуліі дазваляе разгледзець досыць круглы жывоцік акторкі.
Варта адзначыць, што Робертс разам з мужам кінааператарам Дэніэлам Мадэра гадуюць траіх дзяцей: 9-гадовых двайнятак Фінеаса і Хэзел, а таксама 7-гадовага Генры.
Засталося дачакацца афіцыйнага абвяшчэння пра цяжарнасць.