БЕЛ Ł РУС

Кіраўнік урада Каталоніі: Апытанне аб суверэнітэце пройдзе ў іншай форме

14.10.2014 / 12:14

Апытанне насельніцтва Каталоніі аб суверэнітэце гэтай аўтаномнай вобласці Іспаніі пройдзе 9 лістапада, але ў іншай форме.

Пра гэта заявіў у аўторак старшыня каталонскага ўрада Артур Мас.

«Апытанне насельніцтва ў той форме, якая прадугледжана ў падпісаным мною ўказе, не будзе, аднак ён усё роўна адбудзецца 9 лістапада ў форме ўдзелу грамадзян», — паведаміў ён.

У панядзелак прэм'ер-міністр Каталоніі выказаў меркаванне, што правядзенне прызначанага на 9 лістапада апытання насельніцтва на аснове ўказа, абскарджанага ў Канстытуцыйным судзе, немагчыма. Між тым Мас прапанаваў разгледзець іншыя варыянты правядзення апытання.

У той жа час старшыня іспанскага ўрада Марыяна Рахой назваў навіны пра тое, што ў Каталоніі не будзе праводзіцца апытанне насельніцтва аб суверэнітэце «выдатнай навіной». Ён падкрэсліў, што іншае рашэнне прывяло б да парушэння канстытуцыі каралеўства.

«Іспанія з'яўляецца дэмакратычнай краінай, у якой паважаюць законы, а правядзенне апытання парушала б канстытуцыю краіны», — заявіў кіраўнік кабінета міністраў.

«Нам трэба будзе пераадолець узніклае ў апошнія месяцы недастатковае разуменне, уступіць у дыялог і разам вырашыць усе існуючыя з Каталоніяй праблемы, бо пераважная большасць іспанцаў хочуць жыць разам», — дадаў Рахой.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула