БЕЛ Ł РУС

Пад Вярхоўнай Радай у Кіеве адбылася бойка, дэманстранты патрабавалі прызнання УПА

14.10.2014 / 12:53

У Кіева паміж мітынгоўцамі пад Вярхоўнай Радай і міліцыяй адбылася бойка.

Мітынгоўцы кідалі дымавыя шашкі, святлошумавыя гранаты, кактэйлі Молатава. Праваахоўнікі ўжылі супраць дэманстрантаў гумовыя дубінкі.

Невядомыя правакатары адкрылі агонь па вокнах, паведамляе у сваім Faceboook журналіст Аляксандр Аранець.

Па стане на 13:45 сутычкі пад Радай сціхлі, большасць мітынгоўцаў пакінулі плошчу каля ВР.

***

Пад Радай сёння раніцай сабралася некалькі тысяч чалавек. Сярод іх — удзельнікі маршу УПА, якія прыйшлі ў ВР патрабаваць прыняцця закона аб прызнанні байцоў Украінскай паўстанцкай арміі абаронцамі ўкраінскай дзяржавы.

ВР не змагла ўнесці на разгляд гэты закон з сямі спробаў і разышлася на перапынак.

Пад будынкам Рады прысутнічае некалькі тысяч чалавек.

Старшыня парламента Аляксандр Турчынаў заклікаў дэманстрантаў «трымаць дысцыпліну і не зрываць працу Вярхоўнай Рады».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула