БЕЛ Ł РУС

Навіна пра смерць сямі бельгійскіх пенсіянераў на сэкс-вечарынцы «65+» аказалася фэйкам

14.10.2014 / 13:49

Фэйкавая навіна аб сэкс-вечарынцы, якая нібы стала прычынай смерці сямі бельгійскіх пенсіянераў, узарвала інтэрнэт напярэдадні. Паведамленне Nordpresse, якое спецыялізуецца на жартоўных навінах, растыражавалі многія СМІ, навіну актыўна каментавалі ў сацыяльных сетках.

Nordpresse 13 кастрычніка, у прыватнасці, паведаміла, што сэкс-вечарынка для тых, каму за 65, адбылася ў бельгійскім горадзе Шарлеруа 11 кастрычніка. Выданне таксама апублікавала «падрабязнасці», выкарыстоўваючы чорны гумар. На мерапрыемства нібыта прыйшлі 200 чалавек, але сямёра з іх не вытрымалі жарсцяў: двое гасцей памерлі ад ацёку лёгкіх, яшчэ пяць атрымалі сардэчны прыступ.

Пазней высветлілася, што ва ўсіх матэрыялаў вясёлага інфармагенцтва Nordpresse адзін аўтар — Вэнсан Флібусцье. Ён вядомы гумарыст, выступае са скетчамі на радыё і робіць розыгрышы на ТБ.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула