Мясніковіч занепакоены
Government.by
На пасяджэнні Прэзідыума Савета Міністраў 14 кастрычніка разглядалася пытанне аб адказнасці кадраў за выкананне сацыяльна-эканамічнага развіцця па выніках 8 месяцаў гэтага года, паведамляе прэс-служба ўрада.
Прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч адзначыў нездавальняючую працу эканомікі за гэты перыяд. Вынікі маглі б быць значна лепшыя, адзначыў ён. «Для гэтага былі створаны ўсе неабходныя ўмовы кіраўніком дзяржавы, урадам,
але належнага прагрэсу ў развіцця эканомікі мы не маем», — сказаў кіраўнік урада.
Мясніковіч падкрэсліў: «Я мяркую, што хопіць ужо няньчыцца з тымі, хто не ўмее і не хоча працаваць. Так, мы павінны беражліва ставіцца да кадраў, але разам з тым мы не павінны замоўчваць расхлябанасць на месцах».
Сітуацыя ў эканоміцы няпростая, адзначыў прэм'ер-міністр, і гэта патрабуе вельмі жорсткай дысцыпліны і прыняцця рашэнняў.
Крытыцы прэм'ер-міністра падвергнулася сітуацыя з неапраўданым, на яго погляд, ростам коштаў на прадукты на ўнутраным рынку краіны.